«Поўня»

Фото: ВК
Фото: ВК

«Мы любім гісторыю, культуру Беларусі і танцы – у нас не было іншага выбару!» Менавіта так выказалася кіраўнік аматарскага этнаграфічнага аб’яднання «Поўнач» Станіслава Цярэнцьева наконт гісторыі і ідэі стварэння калектыву.

Імправізацыя і харызма ўдзельнікаў – найважнейшыя складнікі іх творчасці. Калектыў існуе ужо не першы год, але да моманту стварэння аб’яднання многія з іх ужо мелі шматгадовы вопыт у гэтым кірунку.

Культура Беларусі і яе гісторыя – гэта вялікі скарб кожнага жыхара нашай краіны. Танцавальны калектыў «Поўня» (частка аматарскага этнаграфічнага аб’яднання) падтрымлівае любыя ідэі удзельнікаў свайго калектыву, каб разнастаіць сваю творчасць і зрабіць кожнае выступленне індывідуальным, непаўторным, цікавым.

Калектыў прымаў ўдзел у фестывалях як па Беларусі, так і за мяжой. Яны не толькі арганізоўваюць мерапрыемствы ў нашым родным горадзе Віцебску, але і з’яўляюцца арганізатарамі мерапрыемстваў у Швейцарыі.

На IV фэсце вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» удзельнiкi Танцавальнага калектыва «Поўня» будуць радаваць публіку аўтэнтычнай музыкай, танцамi і зарадам добрага настрою!