Белорусский театр «Лялька»

Театр Лялька - спектакль Шагал. ИсходКалі надыходзіць час натхняцца, то людзі часта звяртаюцца да тэатра. Бо менавіта тут захоўваецца талент, шчырасць і любоў да мастацтва. Сёлета беларускі тэатр “Лялька” яшчэ раз пакажа нам спектакль “Калабок”. Ён так запаў гледачам у душы, што мы гатовыя зноў і зноў яго пераглядаць.

Арыгінальны падыход да выканання, яркія вобразы, атмасфера сакрамэнту — гэта ўсё «Калабок» у выкананні акцёраў тэатра “Лялька”. Выдатная казка і павучальная гісторыя парадуе нас яшчэ раз на V фэсте вулічных мастацтваў «На сямі вятрах».

Тут будуць і прыгоды, і песні, і скокі, і займальныя гульні з гледачамі. Застаецца галоўнае пытанне: ці праглыне Лісіца Калабка? А вы паглядзіце — самі даведаецеся.

Вы ўжо натхніліся? Тады хутчэй рабіце паметку ў календары, каб чакаць выступлення разам з намі.

Автор: Анастасія Мядоева