"МыЗаТанцы!"

МыЗаТанцы
Фото: ВК

Адраджэнне яўрэйскай культуры на Беларусі зараз ідзе поўным ходам. І за гэта трэба дзякаваць вось такім аматарскім калектывам, як «МыЗаТанцы!» з Барысава. Калектыў ладзіць урокі танцаў у родным горадзе, танцавальныя вечарыны, удзельнічае ў розных конкурсах і фэстах.

На самай справе, «МыЗаТанцы!» – гэта адзін з праектаў івэнт-суполкі «Барысаўская мыза», як і кінастужка «Чароўныя нажнічкі», знятая валанцёрамі ў старой частцы горада Барысава. Суполка таксама цікавіцца асветай, гісторыяй, культурай і дабрачыннасцю.

Чаго ж нам чакаць на IV фэсце вулічнага мастацтва «На сямі вятрах»? Музычна-танцавальны інтэрактыў «ТАНЦЫ НАШАГА МЯСТЭЧКА» пад жывы гук традыцыйных інструментаў, з танцмайстрам! А яшчэ – кінапаказ аматарскай мастацкай чорна-белай бязгукавай кінастужкі «Чароўныя нажнічкі», знятай паводле яўрэйскіх казак, у суправаджэнні капэлі. Аўтар сцэнара і рэжысёр стужкі Наталля Голава.

Давайце падтрымаем цудоўную задуму івэнт-суполкі па культутрным адраджэнні і завітаем на іх выступ на Фэсце «На сямі вятрах».

Аўтар: Кацярына Iванова