гурт «ВОСЬМЫДЗЕНЬ»

«ВОСЬМЫДЗЕНЬ»
Фото: ВК

У гэтым годзе на Фестывалі вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» у Віцебску выступіць самабытны і арыгінальны віцебскi гурт «ВОСЬМЫДЗЕНЬ». Трэба трохі распавесці пра гэты цікаўны калектыў!

Гурт «ВОСЬМЫДЗЕНЬ» працуе ў стылі neuro folk. У 2016 годзе запісаны альбом «Жнівень», які па версіі Experty.by увайшоў у топ 10 музычных альбомаў Беларусі. Гурт – удзельнік шматлікіх фестываляў Беларусі і бліжэйшага замежжа. Выконвае беларускія народныя песні ва уласнай апрацоўцы. Музыка гурта дае магчымасць слухачу паглыбіцца ў атмасферу магічнага трансу беларускай народнай аутэнтыкі і адначасова моцнай хвалі жывога гуку.

Автор: Марк Польнікаў